***



Возрастные ограничения 18+



1.

Шэры ранак, крыкі крумкачоў.
Гінуць спадзяванні зноў.
Але ж устаю ды насустрач
Крок раблю, разганяючы кроў,
Сонцу і марам супраць няўдач.
Расфарбаваць бяз лішніх слоў
Свет і ўсіх яго жыхароў
Яркімі колерамі я гатоў.

22 ліпеня 2016 г.

3.

На ўсе запоры зачыняю дзверы,
Спяшаюся пакінуць свой родны дом.
І вось дарогу я ўжо нагамі меру,
Ня ведаю, што чакае за вуглом.
Але ўсё ж такі хочацца мне верыць,
І калі сустрэнуць мяне там зверы,
То мушу ўсім непрыемнасцям на зло
Здалець іх, унесшы ў душы ўсім святло.

26 і 28 ліпеня 2016 г.

4.

Святло далёкай зоркі
Да нас імкнецца праз вякі
І нясе ў свет наш крохкі
Натхнення вечнага сляды.
І ты за імі сачы,
І ты іх лаві, лаві!
Смак іх даволі горкі,
Але ж зберажы сляды.

1, 4 і 5 жніўня 2016 г.

5.

Белы лебедзь плыў паволі
Па абшары возера шырокім,
А ў вадзе, бы ў люстры, аблокі
Нібы ў небе плылі высокім.
З вышынь сонца ўсміхалася ўсім
І вось лебедзь здолеў асіліць
Прыцягненне зямное і ў высі
Сярод аблокаў растварыўся.

1 і 2 жніўня 2016 г.

Панкрат Павел
Автор
Панкрат Павел
Родился 17 марта 1980 года. В 1987-1998 гг. учился в СШ 50. После, в сентябре 1998 г. поступил на истфак Белорусского Государственного Педагогического..

Свидетельство о публикации (PSBN) 38391

Все права на произведение принадлежат автору. Опубликовано 28 Октября 2020 года

Рейтинг: 0
0








Рецензии и комментарии



    Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставлять комментарии.

    Войти Зарегистрироваться
    *** 0 +1
    ОДИНОКОЕ ОКНО. 0 +1
    ПЛЕСЕНЬ. 0 0
    *** 0 0
    *** 0 0