ТРЫЯЛЕТЫ



Возрастные ограничения 18+



1.

Бог на небе,
Д'ябал у пекле
Трымаюць белы свет.
Бог на небе
Праўду толькі кажа,
Д'ябал хлуснёй мажа…
Бог на небе,
Д'ябал у пекле.

22 сакавіка 2002 г.

2.

Падараваў мне Бог Радзіму,
І род мой Ён мне дараваў,
Каб я ўсё гэта захаваў.
Падараваў мне Бог Радзіму.
Каб я традыцыі ўспрыняў
І каб іх да ўнукаў працягнуў.
Падараваў мне Бог Радзіму,
І род мой Ён мне дараваў.

22 сакавіка 2002 г.

3.

30 траўня 1999 г.

Зноў нагадалі пра сябе
Нямігі берагі крывавыя,
Дзе калісь быў заснаваны Менск.
Зноў нагадалі пра сябе…
Праз доўгі час прайшла крывава ніць,
Як та рака, што пад зямлёй звініць…
Зноў нагадалі пра сябе
Нямігі берагі крывавыя.

23 сакавіка 2002 г.

4.

Ёсць закон у Матухны Прыроды,
Закон стары і вельмі просты:
Што пасееш-то пажнеш ты.
Ёсць закон у Матухны Прыроды.
Калі жадаеш ты дабра ад іншых,
Зрабі хутчэй дабро ты ім.
Ёсць закон у Матухны Прыроды,
Закон стары і вельмі просты.

23 сакавіка 2002 г.

5.

Не забаронена нам піць віно,
Але злоўжываць грашно.
Чаго па п'яні ты ня зробіш толькі!
Не забаронена нам піць віно.
Але бываюць жа выпадкі,
Калі ў п'янчуг здараюцца прыпадкі.
Не забаронена нам піць віно,
Але злоўжываць грашно.

24 сакавіка 2002 г.

6.

Не паважаем даўніну сівую,
Жывём без памяці зусім,
Вайну парою абвяшчаючы ўсім.
Не паважаем даўніну сівую.
Ня п'ем расу халодную, жывую,
Калі нам горача ўсім.
Не паважаем даўніну сівую,
Жывём без памяці зусім.

24 сакавіка 2002 г.

7.

Нажаль няма сястрыцы ў мяне,
Якая б зразумела, падтрымаць змагла,
Калі раптоўна на мяне зваліцца навала.
Нажаль няма сястрыцы ў мяне.
Мы з братам бераглі б яе,
Заўжды любоў між намі панавала б.
Нажаль няма сястрыцы ў мяне,
Якая б зразумела, падтрымаць змагла.

25 сакавіка 2002 г.

8.
Наколькі можа быць
Каротка памяць у дзяўчыны?
Мо не даўжэйша за хвіліну.
Наколькі можа быць
У хлапчука цярпення?
Столькі ж, пэўна, як сумлення.
Наколькі можа быць
Каротка памяць у дзяўчыны?

3 і 4 красавіка 2002 г.

9.

Як чараваць умеюць нас
Дзяўчыны позіркам ласкавым!
Дзівосны ў сэрцы узбуджаюць пыл.
Як чараваць умеюць нас,
Крылы распраўляючы часамі
Ды галаву зрываючы падчас!
Як чараваць умеюць нас
Дзяўчыны позіркам ласкавым…

3 і 4 красавіка 2002 г.

11.

Я ўсе навукі правяраю на сабе,
Толькі вопыту сівому давяраю,
Ад іншых усіх падтрымкі я ня маю.
Я ўсе навукі правяраю на сабе,
Па слядах парэзаў і апёкаў дбаю
Аб жыцці сваім і тых, што вакол мяне.
Я ўсе навукі правяраю на сабе,
Толькі вопыту сівому давяраю.

29 сакавіка 2007 г.

12.

Стаю, гляджу ў твар памылкам
Горкае, шкадлівае дзіця,
Хаця я мастак свайго жыцця.
Стаю, гляджу ў твар памылкам.
У душы кавалкі пачуцця
Дзесь спалохана хаваюцца.
Стаю, гляджу ў твар памылкам
Горкае, шкадлівае дзіця.

10 і 11 чэрвеня 2008 г.

13.

Нахіленыя галіны бярозы
Абаранілі долу аслаблы лісток,
Што з ветрам зляцеў за гарызонт.
Нахіленыя галіны бярозы
Застылі ў смутку, а дрэва ўсё
Стаіць у журбе, што загінуў лісток.
Нахіленыя галіны бярозы
Абаранілі долу аслаблы лісток.

9 ліпеня 2008 г.

14.

Усе мы б'емся за свае правы.
А ці патрэбны нам усім яны?
Галасы зрываючы да страты,
Усе мы б'емся за свае правы.
Ды гадзім вакол сябе ў той жа час-
Прырода хутка ж ураўняе нас.
Усе мы б'емся за свае правы,
А ці патрэбны нам усім яны?

9 ліпеня 2008 г.

Панкрат Павел
Автор
Панкрат Павел
Родился 17 марта 1980 года. В 1987-1998 гг. учился в СШ 50. После, в сентябре 1998 г. поступил на истфак Белорусского Государственного Педагогического..

Свидетельство о публикации (PSBN) 38389

Все права на произведение принадлежат автору. Опубликовано 28 Октября 2020 года

Рейтинг: 0
0








Рецензии и комментарии



    Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставлять комментарии.

    Войти Зарегистрироваться
    *** 0 +1
    ОДИНОКОЕ ОКНО. 0 +1
    ПЛЕСЕНЬ. 0 0
    *** 0 0
    *** 0 0