Жыццё маё


  Свободные формы
160
1 минута на чтение

Возрастные ограничения 18+



Жыццё маё, як ты імчыш:
То цяжка, смутна і маркотна,
То раптам, нібы ўвысь узляціш
І бліскавіцай успыхне восень.
Ах, восень, дзён маіх былых
Пяшчотай грэла сэрца мне ты.
Заўжды я помню верасы,
Што ты сплятаў мне у санеты,
Як непрадбачна ўсё ў жыцці,
Нас лёс ламае, як галінку,
І мы як жоўтыя лісты
Ляцім нязнаючы прыпынку.
Дзе той прыпынак — твой і мой?
Ад клопатаў цяжкіх і гора,
Ад зайздрасці і драбнаты,
Ад чарнаты наўкол і болю,
Дзе сілы нам знайсці ў сабе,
Каб жыць у пагардзе і нявер’і?
І колькі дзён яшчэ міне,
Калі вярнецца к нам давер’е?
Давер’е да сваіх і чужакоў,
Давер’е да сяброў і жонкі?
Нячуць хлуслівых болей слоў
Гучыць хай праўда ЗВОНКА-ЗВОНКА!

Светлана Кульманова

Светлана
Автор
Светлана
Автор не рассказал о себе

Свидетельство о публикации (PSBN) 7596

Все права на произведение принадлежат автору. Опубликовано 30 Января 2018 года

Рейтинг: 0
0








Рецензии и комментарии



    Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставлять комментарии.

    Войти Зарегистрироваться
    Зимний вечер 0 0
    Радзима 0 0